Республиканский конкурс «Символ Памяти»



У гарадскім пасёлку Дзятлава, у цэнтры аднаго з раёнаў Гродзенскай вобласці, увагу жыхароў прыцягваюць помнік і магіла, дзе ніколі не марнеюць

вянкі і кветкі, не зарастае сцежка людская да агароджы. Гэта помнік Героям Савецкага Саюза генералу Я.Фогелю і палкоўніку П.Пятрову. З самага пачатку Вялікай Айчыннай вайны, Фогель прымаў актыўны ўдзел у барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сваім прыкладам мужнасці і бясстрашнасці натхняў падначаленных на дасягненне перамогі над фашысцкімі захопнікамі. На жаль, у 1944 года ён атрымаў смяротнае раненне і памёр на баявым пасту. Жыццё і служба генерала Фогеля- прыклад для ўсіх нас у вернасці воінскаму абавязку

Павел Гаўрылавіч Пятроў таксама ўнёс вельмі вялікі ўклад у абарону краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ён служыў разам з Фогелем. У баі быў цяжка паранены і памёр. Быў пахаваны разам са сваім камандзірам.

Наступны помнік, пра які я вам хачу расказаць, гэта помнік на месцы знішчэння людзей ва ўрочышчы Яблонанаўшчыны(Карэліцкі раён). На гэтым месцы было расстраляна вельмі вялікая колькасць яўрэяў. Гэтыя страшныя падзеі немагчыма забыць. Людзі гаварылі, калі немцы расстрэльвалі яўрэяў-тыдзень рухалася зямля. Гаварылі, там зямля хадзіла. Каля Яблонаўшчыны, дзе расстрэльвалі яўрэяў, раўчук працякаў, у ім вада чырвоная была ад крыві. Жудасна і страшна было. Яны ж таксама людзі!!!!

Комментарии

Популярные сообщения из этого блога

Тест по предмету “Человек и мир” 4 класс. Тема: Ефросиния Полоцкая

Тест по предмету “Человек и мир” 4 класс