Республиканский конкурс «Символ Памяти»
У гарадскім пасёлку Дзятлава, у цэнтры аднаго з раёнаў Гродзенскай вобласці, увагу жыхароў прыцягваюць помнік і магіла, дзе ніколі не марнеюць вянкі і кветкі, не зарастае сцежка людская да агароджы. Гэта помнік Героям Савецкага Саюза генералу Я.Фогелю і палкоўніку П.Пятрову. З самага пачатку Вялікай Айчыннай вайны, Фогель прымаў актыўны ўдзел у барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сваім прыкладам мужнасці і бясстрашнасці натхняў падначаленных на дасягненне перамогі над фашысцкімі захопнікамі. На жаль, у 1944 года ён атрымаў смяротнае раненне і памёр на баявым пасту. Жыццё і служба генерала Фогеля- прыклад для ўсіх нас у вернасці воінскаму абавязку Павел Гаўрылавіч Пятроў таксама ўнёс вельмі вялікі ўклад у абарону краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ён служыў разам з Фогелем. У баі быў цяжка паранены і памёр. Быў пахаваны разам са сваім камандзірам. Наступны помнік, пра які я вам хачу расказаць, гэта помнік на месцы знішчэння людзей ва ўрочышчы Яблонанаўшчыны(Карэліцкі раё